Kardash. Alice in wonderland

Сёння ў хэллоўін, але паказаць я вам хачу крыху іншую казку — Аліса ў краіне цудаў. Казку напісаў Льюіс Кэрал, а Вольга Кардаш зрабіла калекцыю па матывах.
Сам паказ праходзіў у Корпусе 8 дзён 10 таму, але я як заўсёды.



Collapse )

UFWeek. SS2017. Olena Dats'

Як вы напэўна заўважылі, я быў на ufw, на якім Olena Dats' прадставіла сваю новую калекцію. Шмат хто ў меня пытаў пра подыум, святло і гэтак далей — глядзіце.



Collapse )
Ну як вам?

UFWeek. SS2017. Backstage. Day 1

З 3 па 6 лістапада будзе праходзіць беларускі тыдзень моды, а гэта значыць, тут з'явяцца новыя здымкі :)
Два тыдні таму я быў на ўкраінскім. Ну што сказаць... усе падобныя мерапрыемствы і падобны адзін на адно - модныя людзі, адзенне, святло сафітаў, месяцы падрыхтоўкі дзеля некалькіх дзен. І кожнае мае нешта сваё непаўторнае, тое, што вабіць мяне. Паддаўшыся імгненнаму парыву, я пішу некалькі пісем, бяру адзін дзень водпуску, набываю квіткі на цягнік ды самалёт і ўжо праз пару дзён амаль раптоўна для самого сябе я прачынаюся ў суседней краіне з заплечнікам фотатэнікі. Прывітанне, Кіеў. Свеціць сонца і трохі цяплей, чым у па-сапраўднаму восеньскім Мінску. Паказы пачынаюцца бліжэй да вечару і ёсць час прайсціся без пэўнай мэты як-небудь праз цэнтр, паглядзець навокал. Вялікі города, цікавы і крыху нязвыклы мікс сучаснай і гістарычнай застройкі (як не-Кемпінскі ля цырку), па сценах пляцецца вінаград і амаль паўсюдна можна злавіць Wi-Fi (нават у метро).

Але пара на пляцоўку. Дзень першы, знаёмства

Collapse )